В мире

Беларус уратаваў жанчыну з машыны, якая танула ў канале ў Нідэрляндах

Беларус, які ўратаваў жанчыну, раней падаўся на прытулак у Нідэрляндах. Выданьне Eindhovens Dagblad называе імя беларуса — Дзьмітры Вярбіцкі, і цытуе яго: «Я не ведаю, адкуль у мяне ўзяліся сілы, я проста зрабіў гэта».

34-гадовы беларус скокнуў у канал у нідэрляндзкім Эйндховэне, каб выратаваць жанчыну, машына якой правалілася ў ледзяную ваду. Інцыдэнт адбыўся каля 10-й раніцы па мясцовым часе ў пятніцу, 9-га студзеня, паведамляе Радыё Свабода са сасылкай на выданьне Hart van Nederland.

Жанчына няправільна павярнула каля моста і зьехала ў канал. Убачыўшы, што машына тоне, мужчына адразу ж скочыў у ваду, даштурхаў машыну на процілеглы бок канала і там, з дапамогай мінакоў, выцягнуў жанчыну на бераг.

Супрацоўнікі крамы непадалёк дапамаглі жанчыне і яе выратавальніку, а іх агледзелі супрацоўнікі хуткай дапамогі, паведамілі прадстаўнікі Цэнтральнага агенцтва па прыёме асоб, якія шукаюць прытулку (COA).

Рэч у тым, што беларус, які ўратаваў жанчыну, раней падаўся на прытулак у Нідэрляндах, і жыве ў адпаведным цэнтры, піша Hart van Nederland.

Іншае нідэрляндзкае выданьне, Eindhovens Dagblad, называе імя беларуса — Дзьмітры Вярбіцкі, і цытуе яго: «Я не ведаю, адкуль у мяне ўзяліся сілы, я проста зрабіў гэта».