Общество

Ці будзе аказаная доўгатэрміновая падтрымка вызваленым палітзняволеным пенсіянерам, якіх пазбаўляюць пенсій беларускія ўлады

У сувязі з тым, што АПК і праваабарончыя арганізацыі рыхтуюцца сустракаць новую партыю палітзняволеных, «Салідарнасць» спытала, ці будзе аказаная доўгатэрміновая падтрымка вызваленым пенсіянерам, якіх беларускія ўлады пазбаўляюць пенсійных выплат.

— Доўгатэрміновая падтрымка — гэта заўсёды пытанне рэсурсаў, — адказвае на пытанне прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская. — Калі мы працуем з краінамі і кажам, што ёсць неабходнасць, каб нашы пенсіянеры атрымлівалі сацыяльную пенсію ў краінах фактычнага знаходжання, мы не павінны здымаць адказнасць з сябе.

Вольга Зазулінская падчас брыфінгу ў Варшаве, 24 лістапада 2025

Мы — беларусы, якія працуюць, і мы не павінны здымаць з сябе адказнасці. Калі мы разумеем гэта, то павінны зрабіць інструмент доўгатэрміновай падтрымкі.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка адказаў, што НАУ знаходзіцца ў пастаяннай камунікацыі з Міністэрствам сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы, а таксама з установай сацыяльнага страхавання ў Польшчы (ZUS), і ўжо ў гэтую пятніцу НАУ ладзіць мерапрыемства, прысвечанае сацыяльным выплатам, якія могуць атрымліваць беларусы ў Польшчы:

— 28 лістапада з 10 да 12 можаце прыходзіць у памяшканне ZUS у Варшаве па адрасе: 11 Listopada, 15A. Там мы будзем ладзіць інфармацыйную сустрэчу з прадстаўнікамі ZUS па пытаннях пенсійнай і сацыяльнай дапамогі беларусам, — сказаў Латушка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)