Таму такі рост тарыфаў на ЖКГ наўрад ці прывядзе да росту выдаткаў на абнаўленне камунальнай інфраструктуры, проста таму, што гэтыя выдаткі вызначаюцца не тарыфамі, а адпаведнымі выдаткамі бюджэтаў.
«Тэмпература апусціцца ніжэй камфортнага ўзроўню, пачнуцца скаргі і ўсё вернуць, як было»
Супрацоўнік дэпартамента энергетычнай бяспекі iSANS Яўген Макарчук распавёў Филину пра рост тарыфаў ЖКГ і загад Лукашэнкі знізіць тэмпературу ў батарэях, што {cпойлер} можа мець шмат пабочных эфектаў.
Нядаўна Лукашэнка падпісаў указ аб устанаўленні новых тарыфаў на ЖКГ у гэтым годзе. Плацяжы вырастуць прыкладна на 22,5 рубля. Пры гэтым мы бачым, што з надыходам зімы і маразоў сістэма не спраўляецца — многія беларусы на некаторы час заставаліся без ацяплення і гарачай вады. У грамадзян у сувязі з гэтым з'яўляецца шмат пытанняў.
«Филин» абмеркаваў сітуацыю з Яўгенам Макарчуком — супрацоўнікам дэпартамента энергетычнай бяспекі iSANS і экспертам Альянса «Зялёная Беларусь».
— Рост тарыфаў — гэта звычайная практыка. З даўніх часоў быў загад, які абмяжоўваў рост ЖКГ не больш, чым на 5 даляраў у год для сярэдняй сям’і. Пасля ўвядзення санкцый і абмежаванняў на выкарыстанне даляра было прынята рашэнне прывязаць рост камуналкі да базавай велічыні. Цяпер выдаткі на камуналку не могуць расці больш, чым на палову базавай велічыні для сярэдняй беларускай сям'і ў год.
У Беларусі многія віды паслуг ЖКГ маюць субсідыі. Асноўная — гэта, канешне, цеплавая энергія, якая субсідуецца на 80%. Электраэнергія мае 20% субсідый.
Таму першапачаткова гэта мера мела мэту паступовага скарачэння субсідый. Але фактычна яе ледзьве хапае, каб кампенсаваць інфляцыю. Узровень субсідый, прынамсі па цеплавой і электрычнай энергіі, не скарачаецца ўжо шмат гадоў.
— Многія беларусы таксама звярталі ўвагу, што летам ім адключаюць гарачую ваду на 2 тыдні, але зімой усё роўна здараюцца аварыі і людзі застаюцца без вады. Як гэта звязана і як можна было б пазбегнуць гэтых праблем?
— Тое, што ваду адключаюць на лета звязана з сістэмай цеплазабеспячэння. Калі дом падключаны да адной крыніцы ацяплення, то замяніць ці праверыць трубы цеплазабеспячэння немагчыма без адключэння ад крыніцы цеплавой энергіі. Так сістэма развівалася ў савецкія часы, і змяніць яе хутка не атрымаецца. Хаця і не чуваць такіх намераў.
Для пастаяннага забеспячэння гарачай вадой трэба або дзве крыніцы цеплавой энергіі (тады цеплатрассу ад адной крыніцы можна правяраць або чыніць, а ў гэты час дом забяспечваецца з другой крыніцы), або трэба раздзельная сістэма забеспячэння, дзе па адных трубам ідзе вада для ацяплення, а па другім для гарачай вады. Тады летам пры адключэнні ацяплення можна правяраць кожную сістэму асобна.
А пакуль тарыфы субсідуюцца, людзі не аплочваюць ўсіх выдаткаў на забеспячэнне (дакладна яны аплочваюць, але не праз камунальныя плацяжы, а праз больш высокія падаткі ці цэны на тавары), такіх значных інвестыцый для паляпшэння дабрабыту рабіць ніхто не будзе.
— Пасля аварыі на ТЭЦ у Мінску Лукашэнка загадаў знізіць тэмпературу ў батарэях і чыноўнікі з ім пагадзіліся. Гэта дапаможа не дапусціць іншых аварый?
— Зніжэнне тэмпературы і ціску ў трубах тэарэтычна можа знізіць верагоднасць новых разрываў цеплатрас. Але вось выканаць гэты загад або не атрымаецца, або гэта будзе мець шмат пабочных эфектаў.
Значная доля жылога фонда зараз мае тэрмарэгулятары (на батарэях або агульны рэгулятар на ўвесь дом). Яны аўтаматычна рэгулююць тэмпературу ў кватэрах. Калі тэмпература вады ў батарэях знізіцца, то рэгулятары проста павялічаць яе расход.
У дамах, дзе рэгулятараў няма, тэмпература паветра можа насамрэч знізіцца, але ў такіх дамах тэмпература была высокай не таму, што людзі так хочуць. Не важна, як яны хочуць, без рэгулятараў яны не могуць ўплываць на тэмпературу.
Калі мы маем працяглую цеплатрасу, то цалкам верагодна, што ў некаторых дамах, якія да яе падключаны, тэмпература будзе высокай, а ў другіх нармальнай. Калі тэмпературу ці расход вады скараціць, то ў адных дамах тэмпература знізіцца да нармальнай, а ў другіх апусціцца ніжэй камфортнага ўзроўню. У выніку пачнуцца скаргі і ўсё вернуць, як было.
Пры распрацоўцы інструкцый і стандартаў сістэмы цеплазабеспячэння ідзе пастаянная праца па зніжэнні тэмпературы і ціску вады ў трубах. Гэта павышае эфектыўнасць сістэмы, скарачае страты і эканоміць сродкі.
І калі б можна было дабіцца паляпшэнняў адным даручэннем – гэта даўно ўжо зрабілі б. Таму або ніякіх змен не адбудзецца, або ў кагосьці тэмпература ў кватэрах апусціцца значна ніжэй за камфортны ўзровень ў 20 градусаў.
Читайте еще
Избранное